На мінулым тыдні школа гасцінна вітала ўдзельнікаў занальнага семінара-практыкуму “Музей ХХІ стагоддзя: новыя тэндэнцыі, рэсурсы і магчымасці”. Госці – метадысты Гродзенскага абласнога цэнтра турызму і краязнаўства , кіраўнікі музеяў Іўеўскага, Ваўкавыскага, Зэльвенскага раёнаў пазнаёміліся з вопытам работы трох музеяў школы: з віртуальным музеям пазнаёміў мадэратар, адзінаццацікласнік Уладзіслаў Вайткун, па старонках гісторыі падчас экскурсіі ў народным гісторыка-краязнаўчым музеі яскравей уявіць мінулае воранаўскай зямлі дапамаглі гістарычныя постаці – кароль Ян Сабескі, Марыля Верашчака з Адамам Міцкевічам, Хафіц Хайм, зразумець у што верылі нашы продкі, якім багам пакланяліся, якія складалі легенды - дапамагла тэатралізаваная экскурсія па музеі валуноў.