ФЯСЕНКА Іван Іванавіч

Педагог, краязнавец, музеязнавец. Нарадзіўся 15.4.1953 г. на чыг. ст. Неман Лідскага раёна. Скончыў геаграфічны факультэт БДУ (1975). Выкладаў геаграфiю ў Забалацкай СШ (з 1975), быў выхавальнік ам у Воранаўскай школе -інтэрнаце (з 1976), выкладаў гісторыю i геаграфію ў базавай школе ў в. Даўгялы (з 1977), геаграфію ў Радунскай СШ (1980-92). 3 1995 г. настаўнічае ў базавай школе в. Клайшы. Праводзіць вялікую нацыянальна-патрыятычную работу з вучнямі ( перапіска ix з пі сьменнікамі , мастакамі , арганізацыя i збор краязнаў чых матэрыялаў ). Разам з вучнямі сабраў шмат матэрыялаў па гісторыі i культуры роднага краю. Арганізатар (1985) i Kipaўнік гісторыка-краязнаўчага музея Радунскай СШ. У 1997 г. музею прысвоена званне народнага. Распрацаваў методыку далучэння вучняў да комплексна-краязнаўчага пошуку, музейнай справы. 3 1998г. працуе па аўтарскай краязнаўчай праграме «Родынь». Удзельнік абласнога конкурсу аўтарскіх праграм дзіцячых арганізацый i аб'яднанняў 2002 — 03 гг. За творчую самарэалізацыю ў аўтарскім краязнаўчым праекце «Родынь» у 2003 г. узнагароджаны граматай. Даследуе гісторыю i культуру Воранаўшчыны. Удзельнік рэспубліканскіх i міжнародных навуковых канферэнцый i семінараў па пытаннях краязнаўства, патрыятычнага выхавання школьнікаў i музейнай справе. 3paбiў паведамленні «Пахаванні ўдзельнiкаў паўстання 1863 г. на тэрыторыі Воранаўскага раёна i ix стан», «Тэадор Нарбут — лес i спадчына» на міжнароднай гісторыка-краязнаучай канферэнцыі (1988, г.п. Радунь), «Дзейнасць народнага гісторыка-краязнаўчага музея Радунскай СШ № 1 як цэнтра адраджэння культурнай i гicтарычнай спадчыны народа» на рэспубліканскіх краязнаўчых чытаннях (г. Мінск, 2000). На базе музея Радунскай СШ № 1 праходзяць рэспубліканскія i абласныя семінары кіраўнікоў музея ў навучальна-выхаваўчых устаноў . У 1985г. заснава ў гісторыка-краязнаучы клуб «Родынь» у г.п. Радунь. Асноўныя накiрункі яго работы: вывучэнне гістарычных падзей, жыцця i творчасці выдатных прадстаўнікоў мінулага, помнікау архітэктуры Гродзеншчыны, ўдзел у паходах па выдатных мясцінах Беларусі, арганізацыя сустрэч са знакамітымі сучаснікамі , прапаганда беларускіх звычаяў i традыцый, музыкі , літаратуры, фальклору, беларускай мовы. Члены клуба ўдзельнічалі ў пабудове помнікаў паўстанцам 1863 г. у в. Нача, аднауленні пахавальні В.А.Шукевіча. 3 1988 г. актыўна ўдзельнічае ў экалагічным руху, праводзіць вечарыны, прысвечаныя выдатным дзеячам 17 — 19 ст., сустрэчы з вучонымі , гсторыкамі, літаратарамі , краязнаўцамі . Узнагароджаны граматай прэзідыума Рэспубліканскага Савета таварыства аховы помнікаў гісторыі i культуры за актыўную работу па ахове i прапагандзе гісторыка-краязнаўчай спадчыны (1988), нагрудным знакам «За актыўную працу» (1991) за прапаганду дасягненняў педагагічнай навукі сярод шырокай педагагічнай грамадскасці i актыўны ўдзел у распаўсюджваннi педагагічных ведаў сярод насельніцтва i інш. Стварае энцыклапедыю Воранаўскага раёна .

 

Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Воранаўскага раёна. Мінск 2004. Стар. 443-444.