Даведка

аб дзейнасці народнага гісторыка-краязнаўчага музея дзяржаўнай установы адукацыі “Радунская сярэдняя школа” Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці, які прэтэндуе на пацверджанне звання “Народны музей”

Гісторыка-краязнаўчы музей (далей музей) дзяржаўнай ўстановы адукацыі “Радунская сярэдняя школа” быў створаны на падставе загаду дырэктара па школе №35 ад 10.01.1985г. Заснавальнік і кіраўнік музея з 1985г. – І.І.Фясенка (настаўнік геаграфіі і гісторыі). У 1998 г. музею было прысвоена ганаровае званне “Народны”, званне было пацверджана ў 2005 г. і 2012 г. (рашэнне калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 10.12.2012 г. № 220).

Асноўнымі задачамі музея з’яўляюцца :

  • фарміраванне выхаваўчага асяроддзя па развіцці ў навучэнцаў нацыянальнай самасвядомасці і пачуцця гонару за прыналежнасць да Рэспублікі Беларусь;
  • развіццё інтэлектуальных, маральных, культурных і творчых здольнасцей навучэнцаў сродкамі музейнай педагогікі праз далучэнне іх да музейнай дзейнасці.

Музей знаходзіцца ў будынку школы і займае плошчу 132 кв.м. Мае тры экспазіцыйныя залы (дзве па гісторыі дасавецкага перыяду, трэцяя па гісторыі савецкага грамадства). Пад фондасховішча адведзены асобны пакой (9 кв.м.).

Да 2005 г. музей быў размешчаны ў будынку Радунскай СШ №1, у сувязі з рэканструкцыяй будынка вышэйзгаданай школы з 2005 г. музей размешчаны ў Радунскай гімназіі (з 2016г.Радунская СШ).

Экспазіцыя  музея знаходзіцца ў добрым стане, раздзелы  экспазіцыі трэцяй залы былі перааформлены ў 2007 г.

Экспазіцыя музея складаецца з 14 раздзелаў:

  1. Першабытнаабшчынны лад на тэрыторыі Воранаўшчыны.
  2. Дайноўскае княства, стварэнне ВКЛ.
  3. Барацьба супраць крыжацкай навалы.
  4. Пяляскія літоўцы вачыма гісторыкаў і этнографаў.
  5. Гісторыя і побыт радунскіх яўрэяў.
  6. Гісторыя, духоўная і матэрыяльная культура татар на Воранаўшчыне.
  7. Воранаўшчына ў складзе Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай.
  8. Паўстанне 1863-64 гг. на Воранаўшчыне.
  9. Іх імёны ў гісторыі Воранаўскага краю.
  10. Радуншчына ў 1915-20 гг.
  11. Воранаўшчына ў складзе Польшчы ў 1921-39 гг.
  12. Падзеі Вялікай Айчыннай вайны на Воранаўшчыне.
  13. Вільнюская аперацыя 1944 г.
  14. Радунскі раён у 1944-62 гг.

У 2007 г. музейная экспазіцыя трэцяй залы дапоўнена двума новымі раздзеламі (“Вільнюская аперацыя 1944 г.”, “Радунскі раён у 1944-62 гг.”).

Раздзел “Вільнюская аперацыя 1944 г.” расказвае пра вызваленне Воранаўскага і Радунскага раёнаў у ліпені 1944г. ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Экспануецца айчынная і трафейная зброя, франтавыя пісьмы 1941-1945 гг., пахавльныя лісты, асабістыя рэчы салдат, афіцэраў Чырвонай Арміі і партызан, якія прымалі ўдзел у вызваленні Воранаўшчыны, дакументы, фотаздымкі і іншае.

Раздзел “Радунскі раён у 1944-62 гг.” адлюстроўвае гісторыю пасляваеннага аднаўлення і развіцця Радуншчыны. Ёсць матэрыялы аб людскіх, матэрыяльных і культурных стратах сучаснай Воранаўшчыны ў час вайны, антысавецкай дзейнасці акаўскіх і постакаўскіх фарміраванняў на Воранаўшчыне ў пасляваенны час.

Існуе зменны раздзел “Гісторыя гімназіі”, дзе змешчаны матэрыял аб выпускніках Радунскай гімназіі.

Адным з важных момантаў у рабоце музея з’яўляецца папаўненне фондаў і музейных калекцый. Галоўная крыніца паступленняў гістарычна-культурных каштоўнасцей у музей з’яўляецца правядзенне пошукавых акцый і работа з мясцовым насельніцтвам.

Музейны фонд складаецца з наступных калекцый: прадметы побыту і этнаграфіі, рукапісныя і друкаваныя дакументы, фотадакументы, нумезматыка, археалогія, зброя.

Структура фондаў музея ўключае асноўны фонд, які налічвае 1158 адзінак, і фонд навукова-дапаможных матэрыялаў – 1382 адзінкі (па стане на 10.11.2016г.).

Усяго за 2012 –2016 гг. сабрана 80 прадметаў асноўнага фонду і 120 прадмет навукова-даможнага фонду. Найбольш каштоўнымі з іх з’яўляюцца манеты (XVI – XVII стст.) ВКЛ і Рэчы Паспалітай, каменная дзіда, каменныя сякеры, язычніцкія абярогі, пярсцёнкі (XV- XVII стст.) і іншае.

Для вядзення ўліку і захавання фондаў гісторыка-краязнаўчага музея выбраны захавальнік фондаў (настаўнік гісторыі Новік В.І.). Для дапамогі ёй створаны фондавы сектар, які мае свае абавязкі:

  • вядзе ўліковую дакументацыю ;
  • арганізуе захаванне музейных прадметаў;
  • кантралюе рэжым захавання экспанатаў ;
  • праводзіць рэстаўрацыйныя работы і г.д.

Уліковая фондавая дакументацыя складаецца з актаў прыёма прадметаў на пастаяннае захоўванне,  кніг  уліку музейных прадметаў і фонда навукова-дапаможных матэрыялаў .

Уся дакументацыя знаходзіцца ў належным стане, вядзецца з улікам патрабаванняў: акты складаюцца ў двух экзэмплярах, падпісваюцца здатчыкам і кіраўніком музея, нумаруюцца і падшываюцца па гадах, кнігі ўліку пранумараваны, прашыты, зацверджаны пячаткай і подпісамі дырэктара школы і кіраўніка музея, асобна рэгіструюцца асноўны і навукова-дапаможны фонды. На ўсе прадметы нанесены нумары ў адпаведнасці з патрабаваннямі. У музеі створана тэматычная картатэка.

Для захавання прадметаў створаны і падтрымліваюцца неабходныя ўмовы. Фондасховішча абсталявана прыстасаванай мэбляй (шафа з паліцамі і стэлажы) з улікам захоўвання аб’ёмных прадметаў і пласкасных матэрыялаў (дакументы, фотаздымкі і інш.).

У непрацоўны час для аховы музейнага фонда ад раскрадання і пашкоджання музейнае памяшканне закрываецца, пламбіруецца, апячатваецца і здаецца на варту.

Музейныя экспанаты ў экспазіцыйных залах і фондасховішчы захоўваюцца адпаведна з патрабаваннямі да навакольнага асяроддзя (пэўная тэмпература, вільготнасць паветра, характар і інтэнсіўнасць асвятлення і гд.). Памяшканне музея рэгулярна праветрываецца, сістэматычна праводзіцца яго прыбіранне, у наяўнасці ёсць неабходня сродкі пажаратушэння.У музеі вядзецца наступная ўліковая дакументацыя: кніга ўліку наведвальнікаў, кніга водгукаў, журналы па  ўліку праведзеных лекцый, экскурсій, і гд.

За апошнія пяць год музей наведалі 8288  чалавек. Музей наведваюць не толькі жыхары Беларусі, але і турыстычныя групы з Польшчы, Літвы, Германіі, Ізраіля, ЗША і гд.

У музеі арганізавана работа гуртка “Родынь” (кіраўнік І.І.Фясенка), які працуе па аўтарскай гісторыка-краязнаўчай праграме “Воранавазнаўства” (зацверджана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь 14.10.2005 г.). І.І.Фясенка з’яўляецца пераможцам абласнога конкурсу “Педагог года пазашкольнай установы” (2007 г. ), дыпламант рэспубліканскага конкурсу.

Пры музеі працуе гісторыка-патрыятычнае аб’яднанне “Родынь”.

Пошукава-даследчая дзейнасць – адзін з асноўных накурункаў работы музея. Актывісты музея збіраюць невядомыя навукоўцам, жыхарам Воранаўскага раёна звесткі  аб гісторыі, геаграфіі, этнакультурнай прасторы Воранаўскага краю.У справаздачны перыяд актывістамі музея на падставе музейных матэрыялаў было напісана 16 навукова-даследчых прац і створана шэраг сацыяльных праектаў. За перыяд з 2012 па 2016 гг. быў атрыманы 31 дыплом  першай, другой і трэцяй ступені па вышэйзгаданым накірунку за ўдзел у раённых, абласных і рэспубліканскіх канферэнцыях навукова-даследчага характару.

У 2012 г. – дыплом пешай ступені на раённай навукова-практычнай канферэнцыі “Дарога ў будучыню» атрымала работа “Трактоўка спрэчных і не вызначаных па паходжанні тапонімаў на тэрыторыі Воранаўскага раёна”,д ыплом другой ступені на абласным  конкурсе работ даследчага характару “Крыштальная Альфа”.

У 2012 годзе даследчая работа “На ростанях стагоддзяў: гісторыя Барцянскай воласці (стараства) і яе жыхароў атрымала дыплом першай ступені на раённай канферэнцыі “Дарога ў будучыню”, дыплом другой ступені на абласной канферэнцыі “Крыштальная Альфа” і дыплом трэцяй ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2013 г.) на рэспубліканскім конкурсе работ даследчага характару навучэнцаў па вучэбным прадмеце “Гісторыя”.

У 2013 г. даследчая работа “Заходнебалцкія паселішчы на Воранаўшчыне перыяду ВКЛ» – дыплом першай ступені на раённай навукова-практычнай канферэнцыі “Дарога ў будучыню”, дыплом першай ступені на абласным конкурсе даследчых работ “Крыштальная Альфа”.

2013 г. – дыплом першай ступені на раённай  навукова-практычнай канферэнцыі “Дарога ў будучыню” атрымала работа : “Стан малых рэк Воранаўскага раёна ў XIX – пачатку XXст. Паводле пісьмовых крыніц як пачатковы этап у даследванні водных экасістэм нашага краю”.

У 2014 г. – дыплом першай ступені  на раённай  навукова-практычнай канферэнцыі “Дарога ў будучыню” атрымала работа “На ростанях стагоддзяў: гісторыя і лёс татараў Воранаўшчыны», дыплом першай ступені на абласным конкурсе даследчых работ “Крыштальная Альфа” (2015 г. ), дыплом трэцяй ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь на рэспубліканскім конкурсе  работ даследчага характару навучэнцаў па вучэбным прадмеце “Гісторыя” (2016г.).

2015 г.- дыплом першай ступені на на раённай  навукова-практычнай канферэнцыі “Дарога ў будучыню” атрымала работа “Ледавіковыя валуны Воранаўшчыны – натуральныя сведкі і захавальнікі мінуўшчыны”, дыплом першай ступені на абласной краязнаўчай навукова-практычнай канферэнцыі “Край Гарадзенскі”, дыплом першай ступені на абласным конкурсе даследчых работ “Крыштальная Альфа”, дыплом першай ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь на рэспубліканскім конкурсе  работ даследчага характару навучэнцаў па вучэбным прадмеце “Геаграфія” (2016 г.)

2015 г. – дыплом трэцяй ступені   на раённай  навукова-практычнай канферэнцыі “Дарога ў будучыню” атрымала работа “Няхай сведчанне іх веры не забудзецца”, дыплом трэцяй ступені  на абласной краязнаўчай навукова-практычнай канферэнцыі “Край Гарадзенскі“, дыплом трэцяй ступені  ступені на абласным конкурсе даследчых работ “Крыштальная Альфа”.

2015г. – дыплом першай ступені на раённай  навукова-практычнай канферэнцыі “Дарога ў будучыню” атрымала работа “Культавыя валуны Воранаўшчыны са штучнымі паглыбленнямі“, дыплом другой ступені на абласным конкурсе даследчых работ    “Крыштальная Альфа”.

2016 г. – дыплом другой ступені на  раённай  навукова-практычнай канферэнцыі  “Дарога ў будучыню” атрымала работа “Паходжанне аконімаў Воранаўшчыны паводле пісьмовых крыніц, геаграфічных і антрапанімічных матэрыялаў”, дыплом першай ступені   на абласной краязнаўчай навукова-практычнай канферэнцыі “Край Гарадзенскі“, дыплом другой ступені  ступені на абласным конкурсе даследчых работ  “Крыштальная Альфа”, дыплом другой ступені  ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь на рэспубліканскім конкурсе  работ даследчага характару навучэнцаў па вучэбным прадмеце “Геаграфія” (2017 г. ).

2016 г. – дыплом першай ступені на раённай  навукова-практычнай канферэнцыі “Дарога ў будучыню” атрымала работа “Культавыя валуны Воранаўшчыны: натуральныя сведкі і захавальнікі мінуўшчыны”, дыплом другой ступені на  абласным конкурсе даследчых работ “Крыштальная Альфа”, дыплом трэцяй ступені  ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь на рэспубліканскім конкурсе  работ даследчага характару навучэнцаў па вучэбным прадмеце “Гісторыя”(2017 г. ) і г.д.

У народным гісторыка-краязнаўчым музеі актыўна дзейнічае пошукавая група патрыятычнага клуба “Родынь”, якая распрацоўвае турыстычныя маршруты па месцах баявой славы, вызначае мясцовасці для дзейнасці археалагічных, этнаграфічных і экалагічных экспедыцый. У выніку пошукава-даследчай дзейнасці ў актывістаў музея з’явілася ідэя стварэння музея ледавіковых валуноў, якія з’яўляюцца носьбітамі каштоўных звестак аб прыродзе і гісторыі нашага краю, духоўнай культуры яе жыхароў. На працягу шасці гадоў даследаваннямі былі ахоплены ваколіцы  37 населеных пункаў Воранаўскага раёна, апытаны некалькі соцень чалавек, праведзена 18 палявых экспедыцый, выяўлена 24 ледавіковыя валуны, якія маюць навуковую каштоўнасць. Працягам вышэй згаданай работы стала распрацоўка міні – праекта “Валуны крутых дарог мінуўшчыны”, які стаў адным з пераможцаў міжнароднага праекта “Жывая гісторыя майго краю“. Мы выйгралі грант Нямецкіх асацыяцый народных універсітэтаў  па ўвасабленні  ідэй у жыццё. Вынікам работы над міні-праектам стала стварэнне ў 2014 г. другога ў Беларусі арыгінальнага музея ледавіковых валуноў пад адкрытым небам. Агульная плошча музея 1 га, размешчаны побач з Радунскай сярэдняй школай. У калекцыі музея налічваецца 33 (2017г.) розныя ледавіковыя валуны, яны аб’яднаны па тэматычных накірунках. Усе ледавіковыя валуны былі прывезены на тэрыторыю музея з розных куткоў Воранаўшчыны, большасць  з іх  былі выяўлены ў вялікіх кучах-крушнях. Гэтыя камяні былі падрыхтаваны для вывазу на каменадрабілкі. Музей ледавіковых валуноў “Валуны крутых дарог мінуўшчыны ДУА “Радунская СШ” створаны на навуковай аснове, адлюстроўвае розныя якасці і гісторыю ледавіковага каменя. Музейная калекцыя валуноў выклікае цікавасць не толькі ў спецыялістаў, краязнаўцаў ці навучэнцаў школы, але і ў кожнага дапытлівага чалавека. Яна ўжо сёння шырока выкарыстоўваецца для навучэння, даследчых, выхаваўчых, турыстычных і  культурна-асветніцкіх мэт . На працягу 2014 – 2016 гг. музей ледавіковых валуноў Радунскай СШ наведала 2020 чалавек, праведзены 101 аглядная і тэматычная экскурсіі. Адзначым, што сектар экскурсаводаў музея  распрацаваў тры кантрольныя тэксты і тэхналагічныя карты для правядзення экскурсій у вышэй згаданым музеі. Актывісты музея сабралі і сістэматызывалі легенды і паданні пра ледавіковыя камяні Воранаўшчыны. Лепшыя з іх размешчаны ў зборніку “Праз легенды і паданні – да гісторыі культавых камянёў “.

Музей ледавіковых валуноў ДУА “Радунская СШ” ужо сёння з’яўляецца вельмі папулярным экскурсійным аб’ектам Беларусі, яго наведваюць не толькі жыхары нашай краіны, але і турыстычныя групы з Польшчы, Літвы, Германіі, Ізраіля.

Культурна-асветніцкая  функцыя музея з’яўляецца адной з найбольш важных, члены сектара экскурсаводаў музея распрацавалі 48 аглядных і тэматычных экскурсій, 15 музейных урокаў, якія дапамагаюць рэалізаваць патрабаванні  дзяржаўнай праграмы па прадметах “Гісторыя Беларусі”, “Чалавек і свет”, “Мая Радзіма – Беларусь “, “Беларуская літаратура.”

За 2012 – 2016 гг. праведзена  музейных урокаў і экскурсій – 496. Экскурсіі ў музеі праводзяцца на беларускай, польскай, рускай і англійскай мовах.

Праводзяцца віртуальныя і тэатралізаваныя экскурсіі  (“Радунскі  кірмаш”, “Радунь на хвалях часу і падзеяў” і гд.). Экскурсаводы музея праводзяць экскурсіі з турыстычнымі групамі і па славутых мясцінах Воранаўшчыны. Створаны шэраг відэафільмаў – экскурсій “Сцяжынкамі продкаў” цыкла “Зямля Воранаўшчыны”. Дарэчы актывісты музея ў 2016 г. стварылі 23- гадзінны відэафільм – экскурсію  “Я родным краем ганаруся”  на аснове экспазіцый музея .

У справаздачны перыяд была арганізавана 31 выстава. Тэматыка выстаў разнастайная: археалагічная, гістарычная і этнаграфічная.  Асаблівую цікавасць наведвальнікаў выклікалі наступныя выставы: “З бабулінага куфэрка”, “Маўклівыя сведкі гісторыі”, “Эвалюцыя грошай”, “Маўклівыя сведкі Вялікай Айчыннай вайны”, “Таямніцы малой Радзімы” (выстава даследчых работ), фотаработы “Зямля пад белымі крыламі”, “Ледавіковыя валуны Воранаўшчыны” і гд. Традыцыйнымі з’яўляюцца кніжна- ілюстраваныя выставы  сумесна з бібліятэкай школы, якія прысвечаны памятным датам  і дзяржаўным святам Рэспублікі Беларусь.

У музеі па тэматычных раздзелах экспазіцыі створаны і перасовачныя выстаўкі (“В.А.Шукевіч – археолаг з Начы” , “Воранаўшчына ў падзеях 1863 г.”, “Беняконская навукова-даследчая сельскагаспадарчая станцыя, яе уклад у развіццё селекцыйнай навукі”, “Воранаўскі край у гады Вялікай Айчыннай вайны”), якія дазваляюць актыву музея выязджаць  у школы Воранаўскага раёна і праводзіць там масавыя мерапрыемствы, выкарыстоўваючы пры гэтым  відэафільмы цыкла “Зямля воранаўская”.

Лектарская група музея  правяла за справаздачны перыяд  56 лекцый, сярод іх “Славутыя людзі зямлі Воранаўскай”, “З гісторыі адукацыі Воранаўшчыны”, “Адам Міцкевіч і Воранаўшчына”, “Памяць, увекавечаная ў помніках і абелісках”, “Генерал Рамановіч і некрашунскія татары (з гісторыі татарскай супольнасці на Воранаўшчыне)”, “Легенды і паданні нашага краю”, “Паходжанне геаграфічных назваў Воранаўскага раёна”, “Вызваленне сучаснай Воранаўшчыны ад нямецка – фашысцкіх захопнікаў” і г.д.

Музей супрацоўнічае з музеямі ўстаноў адукацыі Воранаўскага раёна, раённым цэнтрам творчасці дзяцей і моладзі, раённым Домам рамёстваў, радунскім цэнтрам нацыянальных культур, Воранаўскім раённым Саветам ветэранаў, Дзяржаўнай установай дадатковай адукацыі  “Радунскі цэнтр турызму, краязнаўства, экалогіі” і г.д. Арганізуюцца сумесныя выставы, круглыя сталы, конкурсы, канферэнцыі, віктарыны, тыдні гісторыі і краязнаўства, дні адкрытых дзвярэй у музей, сустрэчы з навукоўцамі і пісьменнікамі, ветэранамі вайны і працы. Актывісты музея, краязнаўцы гуртка “Родынь» сумесна з раённымі грамадскімі аб’яднаннямі (БРСМ, Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане) праводзіць вялікую работу па добраўпарадкаванні помнікаў вайсковай славы, мемарыяльных мясцін, звязаных з жыццём і дзейнасцю славутых землякоў.

З мэтай папулярызацыі  музея арганізавана рэкламна- інфармацыйная дзейнасць: савет музея выпускае і абнаўляе буклеты і календары аб музеі; дзейнасць музея асвячаецца на асобнай старонцы сайта Радунскай СШ. Краязнаўчыя матэрыялы гурткоўцаў, членаў савета музея пастаянна публікуюцца ў “Воранаўскай газеце”, “Гродзенскай праўдзе” і іншых часопісах, газетах Рэспублікі Беларусь. Так, па музейнай педагогіцы быў надрукаваны артыкул у “Настаўнікай газеце” ад 15 кастрычніка 2016 г. пад назвай “Каменная карта”. Грунтоўны нарыс аб пошукава – даследчай дзейнасці музея надрукаваны ў  “Настаўніцкай газеце” за 11 сакавіка 2017 г., папулярызыцыйная інфармацыя аб музеі ледавіковых валуноў Радунскай СШ змешчана ў артыкуле  “Чытаем па камянях” ад 10 мая 2017г. у газеце “Гродзенская праўда” …

У 2013 годзе на базе музея адбыўся раённы семінар для кіраўнікоў музеяў устаноў адукацыі.

Загадчык музея Фясенка І.І. з’яўляецца ўдзельнікам многіх міжнародных, рэспубліканскіх і навуковых канферэнцый і семінараў па пытаннях патрыятычнага выхавання школьнікаў, краязнаўства і музейнай справы, на якіх выступіў з паведамленнямі  аб дзейнасці музея Радунскай СШ як цэнтра па захаванні нацыянальнай гісторыка-культурнай спадчыны Воранаўскага краю. Пазнаёміў таксама ўдзельнікаў  семінара з распрацаванай  ім методыкай далучэння вучняў да комплексна – краязнаўчага пошуку, музейнай справы.

Адпаведныя банкі дадзеных, якія былі складзены актывістамі музея за справаздачны перыяд, дазволіў нам абагульніць матэрыялы па тапаніміцы, археалогіі, гісторыі, этнаграфіі, прыродзе нашага краю. Многія навучэнцы і студэнты сярэдніх і вышэйшых  навучальных устаноў Беларусі, а таксама Польшчы і Літвы для напісання курсавых і дыпломных работ карыстаюцца матэрыяламі музея. У музеі можна атрымаць кансультацыі па гісторыі, археалогіі, тапаніміцы, этнаграфіі Гродзеншчыны і Воранаўшчыны, звесткі аб мінулым і сучасным нашага краю. Беларускае тэлебачанне пастаянна выкарыстоўвае музейны матэрыял для стварэння відэафільмаў пра Воранаўскі край.

Рознабаковую метадычную дапамогу музею аказвае Гродзенскі  гісторыка-археалагічны музей, а таксама гісторыка-мастацкі музей у г.Ліда.

 

Дырэктар школы                                       С.Б.Пачобут

Кіраўнік музея                                          І.І.Фясенка