У рамках правядзення Тыдня музеяў устаноў адукацыі з мэтай папулярызацыі дзейнасці музеяў як адукацыйнай прасторы і рэсурсу ў патрыятычным выхаванні дзяцей і моладзі 18-19 кастрычніка 2021 года прайшоў другі тур абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу юных экскурсаводаў музеяў устаноў адукацыі ў форме анлаін-канферэнцыі.

 У намінацыі“Музейная мазаіка” Дыпломам II ступені дзяржаўнай установы адукацыі “Гродзенскі абласны цэнтр турызму і краязнаўства” адзначана экскурсавод    нашай  школы  Дабрадзей Анастасія (кіраўнік  Фясенка Іван  Іванавіч). Тэма яе анлайн- экскурсіі “Музей валуноў пад Богаваю страхою”.  

Віншуем Дабрадзей Анастасію з высокім вынікам! Жадаем  новых творчых дасягненняў.