На канферэнцыі ў Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі падведзены вынікі Рэспубліканскага конкурсу “Тапаніміка роднага краю” акцыі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся” .

З амаль 150 работ, дасланых на фінальны этап конкурсу, журы адабрала 36 самых яскравых работ, якія найбольш поўна адпавядаюць умовам конкурсу і дзе матэрыял найбольш каштоўны ў гістарычным, геаграфічным, культурным плане.

З гэтых 36 самых яскравых былі выбраны 5 самых-самых. Сярод іх ў намінацыі “Сельскія населеныя пункты” — даследчая праца вучня нашай школы - Сяргея Жэгждрына. Кансультантам з'яўляецца кіраўнік Народнага гісторыка – краязнаўчага музея Фясенка Іван Іванавіч.

Гэта ўжо не першая перамога настаўніка і вучня на такім высокім узроўні. Віншуем пераможцаў і жадаем новых творчых дасягненняў.